Янка Маўр—Iван Мiхайлавiч Фёдараў (1883—1971) – вядомы беларускі пісьменнік. Ён быў таленавітым гісторыкам і географам, валодаў міжнароднай мовай эсперанта. Янку Маўра называлі «бацькам беларускай дзіцячай літаратуры» і «капітанам дзіцячых падарожжаў». Ён асвоiў раней невядомыя нашай дзiцячай лiтаратуры тэмы i жанры, арыентаваўся ў сваёй творчасцi на ўзроставыя асаблiвасцi юных чытачоў, iмкнуўся задаволiць iх цiкаўнасць, узбагацiць iх веды, фантазiю, станоўча паўплываць на фармiраванне iх характараў. Янка Маўр умеў настолькі пераканаўча напісаць пра падзеі ў далёкіх, экзатычных краінах, што не ўзнікала сумневаў: аўтар там быў і ўсё бачыў на свае вочы. Ён ствараў фантастычныя сюжэты, прыдумваў неверагодныя гісторыі, вандроўкі і прыгоды. Яго кнігамі захапляліся Янка Купала з жонкай, іх перакладчыкамі на замежныя мовы часта выступалі самыя простыя чытачы, уражаныя талентам творцы.
Аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”, “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “ТВТ”, раман “Амок”, апавяданні “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Звяры на караблі” і інш. ўвайшлі ў залаты фонд нашай літаратуры.
І вось Янку Маўру ўжо 135! Але і сёння зачароўвае і сагравае сэрцы юных чытачоў чалавечае цяпло таленту цудоўнага мастака слова. Прачытайце і вы кнігі заснавальніка прыгодніцкага жанра!