Да 100- годдзя з дня нарадження народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка АН Беларусі, лаўэрата шматлікіх прэмій, Івана Пятровіча Шамякіна (1921- 2004) на дарослым абанеменце арганізавана выстава-партрэт “Жыццё пісьменніка- жыццё народа”.
Выстава складаецца з двух разделаў : “Імя і памяць застануцца” і “Роднае слова ад Івана Шамякіна”. На ёй прадстаўлены: збор твораў пісьменніка ў 23 тамах; літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, вядомыя раманы : “Глыбокая плынь” (1949 г.), “Сэрца на далоні” (1964 г.), “Снежныя зімы” (1970 г.), “Атланты і карыятыды” (1974 г.), “Вазьму твой боль” (1979 г.), “Петраград – Брэст” (1983 г.), “Зеніт” (1987 г.); пенталогія “Трывожнае шчасце”( 1982 г.); апавяданні і аповесці “Дзве сілы” (1951 г.), “Матчыны рукі” (1961 г.), “Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч” (1976 г.), “У роднай сям’і” (1986 г.); “Экзамен на восень” (1973 г.), а таксама кніжкі апавяданняў для дзяцей.
Кнігі з выставы прапануем прачытать школьнікам, студэнтам, настаўнікам і ўсім, хто любіць чытаць па- беларуску, цікавіцца беларускай культурай і творчасцю Івана Шамякіна.