2019 год – год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 75 гадоў сонца над зямлёй узыходзіць на мірным небе. Усё далей у мінулае адыходзіць ад нас самая смертаносная вайна ХХ стагоддзя ў гісторыі Беларусі.
Але і праз 75 гадоў ніколькі не змяншаецца веліч подзвігу беларускага народа. Не прытупляецца і пачуццё горычы ад страт, панесеных нашымі людзьмі ў тыя далёкія кровапралітныя гады.
Беларускі народ свята шануе памяць пра подзвігі тых, хто не шкадаваў ні сіл, ні самога жыцця ў бітвах з ворагам. І чым менш застаецца жывых сведак вайны, тым большым становіцца ўсенародны клопат аб захаванні мінулага. Любоў да Айчыны, пачуццё датычнасці да лёсу роднага краю не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца ў маладым пакаленні ў паўсядзённым жыцці, у тым ліку і ў бібліятэках. Таму патрыятычнае выхаванне маладога пакалення-адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэк, які спрыяе пашырэнню ведаў аб краі і яго гераічным мінулым, развіццю цікавасці да гістарычных падзей тых далёкіх гадоў.
"Незабыўныя дні вызвалення" - пад такой назвай аформлена фотазона ў фае бібліятэкі, якая складаецца з кніжнай выставы і ваенных экспанатаў. Выстава складаецца з раздзелаў:
" Суровы прыпомніцца шлях..."
"Памяць аб іх жыве ў Беларусі"
"У кнігах – памяць пра вайну"
Тут можна знайсці ўсе неабходныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, важных бітвах, героях, успаміны ўдзельнікаў і многае іншае. Кнігі даюць шырокую інфармацыю аб ваенных дзеяннях не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў Гродзенскай вобласці і Ваўкавыскім раёне.
Акалович,Н.М. Освобождение Белоруссии: люди, подвиги/Н.М.Акалович. – Минск: Наука и техника,1989. -382 с.: ил.
Акалович, Н.М. Они защищали Минск: кн. для учителя/Н.М.Акалович. – 2- изд. перераб. и доп. – Минск: Нар. асвета,1987 . – 280 с.: ил.
Алексіевіч, С. У вайны не жаночае аблічча: дакументальная аповесць /пер.з рус. М.Гіля. –Мінск :Маст. літ.,1991. – 272 с.,[25] л.:іл.
Багамолаў, Ул. Момант ісціны(У жніўні сорак чацвёртага…): раман/Ул.Багамолаў. – Мінск: Маст. літ.,1984. – 415 с.
Басюк, І.А. Навагрудскі “касцёл”/Басюк І.А. – Гродна: ГрДУ, 1998. – 176 с.
Быкаў, В. Кар’ер: раман/В.Быкаў. – Мінск: Маст. літ..1987. – 302 с.
Быкаў, В.У. Круглянскі мост. Сотнікаў: аповесці/В. Быкаў,прадм. М.Тычыны. – Мінск: Маст. літ., 2008.- 334 с. – (Бібіліятэка школьніка).
Герои Бреста: новые документы, свидетельства очевидцев/сост. П.Н.Панасюк и др. – Минск: Беларусь, 1991. – 320 с.: ил.
Говорят погибшие герои 1941 -1945 /Сост. В.А.Кондратьев, З.Н.Политов. – 6-е изд., испр. и доп. – М: Политиздат,1979. -272с.: ил.
Горбачевский,И.И. Лидская партизанская зона/И.И.Горбачевский. – Лида: Лид. тип., 2005. – 168 с.,[8] л.: ил.
Гродна ў гады Вялікай Айчыннай Вайны(1941 -1945): да 50 – годдзя Вялікай Перамогі/Аўт. калект. І.П.Крэнь і[ інш.]. – Гродна, 1995 -207 с.:іл.
Дубровский, Н.Бессмертие подвига: документальная повесть/Н. Дубровский. – Минск: Беларусь, 2004. – 112 с.: ил.
Іскры вечнага агню: зб. вершаў пісьменнікаў – франтавікоў/НАН Беларусі, Інстытут л- ры імя Я.Купалы; уклад. А.А.Васілевіч[ і інш.]. – Мінск: Бел. навука,2005.- 488 с.
Казько,В. Суд у слабадзе: аповесць/В.Казько. –Мінск: Маст. літ., 2007.- 238 с. – (Бібліятэка школьніка).
Книга героев Гродненской области /Сост. Ю.М.Алексей, О.М.Якубович. – 2 –е изд., доп. – Гродно: Гродн. тип., 2005. – 168 с.: фото.
Корж, Е.С. Вся жизнь - Отчизне/Е.С.Корж. – Минск: Беларусь, 1984.- 239 с.: ил.
Макеева, И.Е. Эхо июня 41- го: страницы истории /И.Е Макеева. – Гродно: Гродн. тип., 2005. – 264 с.
Навечно в сердце народном/ Гл. ред. И.П. Шамякин и др. – 3 – е изд., доп. и испр. – Минск: Белорус. Сов. Энцикл.,1984.- 607 с.: ил.
Памяць:гісторыка – дакументальная хроніка Ваўкавыскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2004.- 528с.:іл.
Подварков,И.И. С верой в победу/И.Подварков. – Минск: Беларусь, 1991. – 216 с.:ил.
Подвиги их бессмертны/Сост. Л.В.Аржаева, А.Б.Рогов. –Минск: Беларусь,1978. – 383 с.: ил.
Пташнікаў. І.Тартак: аповесць і апавяданні/І.Пташнікаў. – Мінск: Маст. літ.,2000. – 462 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
Смирнов, С.С. брестская крепость: документальная книга/С.Смирнов. – Минск: Маст. літ., 1991. -412 с.: ил., портр.
Суслов, А.А. Творцы Победы: документальные очерки/ А.Суслов. – Минск: Мастацтва, 2010. – 158 с.: ил.
Шамякін, І. Глыбокая плынь: раман: для сярэдн. і старэйшага школьн. узросту/Прадм. А.Марціновіча. – Мінск: Маст. літ., 1996. – 286с.
Шиманский, М.Н. Это нужно живым/М.Н.Шиманский. – Минск: Парадокс,2004. – 480 с.:ил.