70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка было прысвечана мерапрыемства ў форме літаратурнага партрэта “Аматар і знаўца прыроды”, якое адбылося 20 сакавіка ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” для вучняў 4 “В” класа СШ імя Г.І.Шавякова ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
Творчасць У.І. Ягоўдзіка вельмі разнастайная – гэта казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры аб нашай прыродзе і гістарычнай спадчыне, напісаныя для дзяцей. Была паказана прэзентацыя аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі аб роднай прыродзе, пазнаёміліся з апавяданнямі і мініяцюрамі пісьменніка, прысвечанымі рэкам, азёрам і крыніцам, а таксама Нацыянальным паркам і запаведнікам Беларусі. Пасля мерапрыемства дзеці ўзялі кнігі з выставы для чытання.



