21 лютага ў філіяле «Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка» для наведвальнікаў прайшоў літаратурны калейдаскоп «З любоўю да роднай мовы», прысвечаны   Міжнароднаму дню роднай мовы.

На працягу дня бібліятэкары знаёмілі чытачоў з кніжнымі навінкамі беларускіх пісьменнікаў. Таксама дарослыя і дзеці  з задавальненнем прымалі ўдзел ва інтэлектуальных гульнях «Перакладчык», «Наадварот» і «Якія адгадкі на гэтыя загадкі».

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, спрыяла выхаванню любові і павагі да роднай мовы.