Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Лідзія Полазава
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” адбылася пазнавальная праграма «Родная мова – скарб народа!» для вучняў 3 “В” класа СШ ім. Г.І.Шавякова.
Удзельнікі мерапрыемства ўпэўніліся, што беларуская мова самая звонкая і мілагучная, непаўторная і загадкавая. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала, чаму 21 лютага кожны год адзначаецца гэта дата. Затым дамовіліся, што гутарку будуць весці на роднай мове. Прысутныя чыталі вядомыя вершы беларускіх аўтараў пра мову, складалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі цікавыя беларускія загадкі, выпраўлялі памылкі, удзельнічалі ў гульнях “Перакладчыкі”, “Аднолькавыя словы” і “Адзін лішні”.
Мерапрыемства атрымалася насычаным і незвычайным.
