23 студзеня для вучняў 2 “В” класа сярэдняй школы імя Г.І. Шавякова г.п. Рось ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” прайшло фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб: прыказкі, прымаўкі, казкі і загадкі” ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё.”
Дзеці з задавальненнем адправіліся ў вандроўку па беларускаму народнаму фальклору з прыпынкамі на станцыях: “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Гульні”, “Казкі”, “Скарагаворкі”. Мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб беларускай народнай творчасці з дапамогай электроннай гульні “Чароўная крынічка”. Завяршылася падарожжа цікавай беларусккай народнай гульнёй “Пасадзі бульбу”. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная фотазона з кніжнай выставай “Скарбы зямлі беларускай”, на якой былі прадстаўлены творы народнага фальклору.
