7 чэрвеня 2018 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад №95 «АБ выніках XХVI Рэспубліканскага конкурсу" Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры».

У конкурсе прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк: 21 цэнтральная і 17 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 11 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» трэцяя прэмія прысуджана філіялу «Роская гарпасялковая бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыская раённая бібліятэка». Віншуем калег!