Беларускі фальклор – гэта нашы карані, наша гісторыя, наша памяць, душа нашага народа. Народная творчасць дае ўяўленні аб жыцці і быце, аб зменах мовы, аб нацыянальных традыцыях і звычаях. Паданні, казкі, прымаўкі, песні, прыпеўкі, скорагаворкі – сапраўдная народная мудрасць.

6 лістапада для дзяцей 2 атрада выхаваўча-аздараўленчага лагера “Крэатыў” РСШ № 2 прайшлі фальклорныя забавы “Пасядзім, паспяваем, бабуліны загадкі адгадаем”. Вучні прыгадалі рускія і беларускія народныя казкі, адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі і чыталі скорагаворкі. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях: “Кот у ботах”, “Рэпка”, “Папялушка”.