4 верасня ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” для вучняў 5 ”А” класа РСШ №2 адбыўся гістарычны экскурс “Да вытокаў пісьменства”.

У пачатку мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролік аб гісторыі стварэння кнігі, затым з гутаркі бібліятэкараў даведаліся пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф. Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Еўфрасінню Полацкую, багаслова, царкоўнага пісьменніка Кірылу Тураўскага, беларускага паэта і драматурга Сімяона Полацкага, і іншых. А таксама бібліятэкары паведамілі вучням пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства, і пра мерапрыемствы, якія будуць праходзіць падчас святкавання XXХII Дня беларускага пісьменства ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. 

Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Промні беларускага асветніцтва”.