25 чэрвеня адбылося адкрыццё Тыдня традыцыйнай культуры ў Раённым цэнтры рамёстваў (г.п. Рось) са свята рамёстваў “Зберажы рамяство разам з намі”. Бібліятэкары філіяла “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” падрыхтавалі кніжную выставу “Сохраняя культуру – сохраним Беларусь”.
На ёй была прадстаўлена літаратура, якая знаёміць з багатай беларускай фальклорнай спадчынай – народнымі рамёствамі, прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, паданнямі і казкамі. Цікавасць уяўляюць зборнікі і даведнікі, якія ўтрымліваюць матэрыял аб нацыянальных святах і абрадах, а таксама выданні, у якіх сабраны творы дзіцячага фальклору і беларускай міфалогіі.