Выхаванне павагі да культурнай спадчыны, вывучэнне роднай мовы і гісторыі – адна з галоўных задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Папулярызацыя нацыянальнай культуры – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
30 і 31 кастрычніка ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” адбылося гульнёвае асарці “Сцяжынкамі фальклора” з мэтай далучэння падрастаючага пакалення да нацыянальнай спадчыны. У цудоўны свет вусна-паэтычнай творчасці і фальклору адправіліся вучні аздараўленчага лагера “Восеньская фантазія” СШ №2.
Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, вандравалі па беларуских и рускіх народных казках, прамаўлялі скорагаворкі. Асабліва спадабалася дзецям беларуская народная гульня “Пасадзі бульбу” і руская гульня “Бой пеўняў”
Кніжная выстава “Скарбы зямлі Беларускай” прапанавала вучням беларускія казкі і легенды, загадкі і песні, зборнікі прыказак і прымавак.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.