3 верасня бібліятэкарам філіяла «Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка» было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства “Як да нас прыйшла кніга”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, а таксама вядомаму дзеячу беларускай культуры – Францыску Скарыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі клуба «Всезнайки». Дзяўчаты не толькі ўспомнілі значэнне дзейнасці беларускага кнігадрукара, але і даведаліся пра старонкі жыцця беларускага асветніка.
Удзельнікі прачыталі вершы беларускіх паэтаў: П. Броўкі, Н. Гілевіча, А. Дудара, М. Пазнякова, прысвечаныя Ф. Скарыне, а ў віктарыне “Наш Скарына” паказалі свае выдатныя веды.
Мерапрыемства было карысным для ўсіх прысутных. Напрыканцы гадзіны інфармацыі ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.