Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае «мама»

І цяпер для мяне сама міла гучыць…

                                               Ніл Гілевіч

 

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве і памяць продкаў.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 21 лютага бібліятэкары філіяла «Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка» запрасілі на літаратурную гадзіну выхаванцаў дзіцячага садка №2. Падчас мерапрыемства дзеці слухалі вершы, прысвечаныя роднай мове, адгадвалі загадкі, даведаліся, чаму Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца менавіта ў гэты дзень.

У завяршэнне літаратурнай гадзіны бібліятэкары пазнаёмілі дашкольнікаў з кніжнымі навінкамі на беларускай мове і запрасілі іх наведваць бібліятэку часцей.