З мэтай далучэння падрастаючага пакалення да нацыянальнай спадчыны, 1 лістапада ў філіяле "Роская гарадская пасялковая бібліятэка" для дзяцей школьнага лагера прайшла гадзіна фальклору “Зіма з летам сустракаюцца”. У цудоўны свет вусна-паэтычнай творчасці і фальклору адправіліся вучні з лагера “Крэатыў” Роскай СШ №2. Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, вандравалі па народных казках, прамаўлялі скорагаворкі.
Кніжная выстава “Скарбы зямлі беларускай” прапанавала вучням беларускія казкі і легенды, загадкі і песні, народныя гульні і зборнікі прыказак і прымавак.