20 верасня бібліятэкары філіяла «Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка» сумесна з настаўнікамі сярэдняй школы г.п. Краснасельскі, у рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта «Аб чым не паведаміў падручнік», правялі гістарычную вандроўку для вучняў 6 «А» класа.

Падчас мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавых фактаў пра замкі Беларусі, аб якіх не напісана ў школьных падручніках, віртуальна пабывалі ў сценах Старога замка ў Гродна, у палаца-замкавых комплексах Косава і Нясвіжа. Вучням вельмі спадабалася складаць пазлы, зробленыя з фотаздымкаў помнікаў архітэктуры.

Замкі нашай краіны – гэта наша гісторыя. Яны маўклівыя і ў той жа час гаваркія сведкі таго, што адбывалася на роднай зямлі. Іх старажытныя сцены могуць расказаць пра мірныя дні і войны, перамогі і паражэнні, славу і здраду. Толькі чалавек, які не цэніць сваёй гісторыі, абыякава пазірае на гэтыя збудаванні. Чалавек разумны, удумлівы, адказны бачыць у замках вартаўнікоў нашай мінуўшчыны. Трэба толькі ўслухацца ў нягучныя іх расказы – і гісторыя ажыве.