У Рэспубліцы Беларусь з 1994 года ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Асноўная ідэя свята – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання.
3 верасня ў філіяле «Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка» для ўдзельнікаў клуба «Всезнайки» адбылося мерапрыемства «Адкуль пайшлі словы», прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і дзейнасць аднаго з найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыска Скарыны, спадчына якога – наш беларускі гонар, наш нацыянальны скарб і візітоўка нашай краіны. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы пра Францыска Скарыну і прымалі ўдзел у гістарычнай віктарыне «Наш Скарына».
На развітанне бібліятэкар пажадала дзецям шанаваць памяць славутых учынкаў вялікіх людзей, імкнуцца быць карыснымі сваёй Радзіме.