2 верасня для вучняў 3 “В” класа РСШ №2 у філіяле “Роская гарпасялковая бібліятэка” адбыўся гістарычны экскурс “Далягляды асветы і духоўнасці”, прысвечаны святу беларускага пісьменства.
З цікавай гутаркі дзеці даведаліся пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства і пра мерапрыемствы, якія будуць праходзіць падчас святкавання ў г. Добрушы Гомельскай вобласці ў 2022 годзе, а таксама пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф. Скарыну, Е. Полацкую, К. Тураўскага, беларускага паэта і драматурга С. Полацкага і іншых.
Вучням была прапанавана кніжная выстава “Промні беларускага асветніцтва”.