«Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі бульбы і жыта –

Песня велічных курганоў.

Гэта наша зямля дарагая,

Гэта нашы лугі і палі,

Над якімі спрадвеку лунае

Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі.»

                  А. Грачанікаў

Гэтымі радкамі пачалі мерапрыемства бібліятэкары філіяла “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка”. 1 ліпеня, напярэдадні свята “Дня Незалежнасці”, у бібліятэку былі запрошаны дзеці школьнага лагера. Удзельнікі гістарычнага дасье “Беларусь – мая Радзіма” пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб сваёй Радзіме, прыгадалі сімвалы Рэспублікі Беларусь і праглядзелі відэаролік “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”. У завяршэнні мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны “Знаўцы роднага краю”, а бібліятэкары пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам,  каб ніколі не згасла іх любоў да роднай старонкі.