10 лютага да юбілею Напалеона Орды і ў рамках Года гістарычнай памяці ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” для вучняў 9 “В” класа РСШ №2 (кл. кіраўнік Кузняцова І.С.) прайшло гістарычнае вандраванне “Імгненні, спыненыя майстрам”, пра знакамітага сына Палесся, вядомага майстра алоўка, кампазітара і піяніста.
Пад гукі чароўнай музыкі Шапэна вядучыя расказалі пра лёс, жыццёвы і творчы шлях выдатнага нацыянальнага творцы. Бібліятэкар Свірыдава С.В. прачытала вучням свой верш, які яна прысвяціла юбіляру.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з мастацкімі працамі Н.Орды, якія ён выканаў у час вандровак па гістарычным мясцінам Беларусі і з музычнымі творамі аўтара.
Мерапрыемства правялі: Сухоцкая Ірына і Свірыдава Святлана.