3 верасня для вучняў групы прадоўжанага дня “Сярэдняй школы імя Г.І.Шавякова г.п.Рось” адбыўся інфарм-дайджэст “Пад небам беларускага пісьменства”.

З прэзентацыі дзеці даведаліся: якімі былі кнігі ў далёкай старажытнасці, якія матэрыялы выкарыстоўвалі для вырабу кніг. Бібліятэкар пазнаеміла вучняў з цікавымі фактамі пра свята пісьменства, калі і дзе прайшоў першы ў рэспубліцы Дзень пісьменства, у якіх гарадах краіны гэта свята ўжо праходзіла, а таксама даведаліся што XXXIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў г.Касцюковічы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі паведамленне аб выдатных беларускіх дзеячах, якія маюць дачыненне да развіцця пісьменства і кнігадрукавання на беларускай зямлі.

На прыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Промні беларускага асветніцтва”.